Беларускія сілавікі будуць перадаваць вопыт зімбабвійскім
Пра такі абмен вопытам дамовіўся кіраўнік беларускага МУС Іван Кубракоў падчас сустрэчы ў Харарэ з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Эмерсанам Мнангагвай.
25.01.2024 / 23:01
«Зробім усё для таго, каб паліцэйскія вашай краіны якасна выконвалі свае задачы. Гатовы падзяліцца навыкамі, вопытам, амуніцыяй», — заявіў Кубракоў на сустрэчы.
Бакі падпісалі «Мемарандум аб супрацоўніцтве» і дамовіліся аб навучанні зімбабвійскіх паліцэйскіх на базе спецпадраздзяленняў і Акадэміі МУС Беларусі.
Чытайце таксама:
Ірына Абельская прывезла ў Зімбабвэ падарункі «ад Лукашэнкі»