У Расіі адбыўся выбух на фекальнай станцыі
У Наватроіцку Арэнбургскай вобласці адбылося абвальванне будынка каналізацыйна-помпавай станцыі. Мясцовы партал «НоКС ТВ» удакладніў, што на цэнтральнай фекальнай станцыі горада адбыўся выбух.
25.01.2024 / 10:51
Фота: МНС Расіі
«Сёння ў 11: 20 паступіла паведамленне аб абрушэнні на помпава-фекальнай станцыі на вуліцы Фрунзе ў Наватроіцку. На месцы працуюць супрацоўнікі рэгіянальнага ўпраўлення МНС, аператыўныя службы рэгіёну», — гаворыцца ў паведамленні.
Трое чалавек пацярпелі, пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ сямёра, піша РБК.
Чытайце таксама:
Страшная аварыя адбылася ў Крычаўскім раёне: загінулі два чалавекі
Расійскі Ніжні Ноўгарад затапіла кіпенем пасля прарыву трубы. Пацярпелі 16 чалавек