Украіна спросціць атрыманне грамадзянства для іншаземных добраахвотнікаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў змены ў заканадаўстве, з дапамогай якіх іншаземныя добраахвотнікі змогуць стаць грамадзянамі Украіны.
22.01.2024 / 17:27
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць за Украіну. Фота ілюстрацыйнае
Вайскоўцы з іншых краін, якія ваююць на баку Украіны, павінны мець магчымасць атрымаць украінскае грамадзянства ў дадатак да ўжо наяўнага. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у сваіх сацыяльных сетках з нагоды адзначанага ва Украіне Дня саборнасці.
Гэтая рэформа, па словах прэзідэнта Украіны, прынясе карысць замежным байцам, якія «сталі на абарону Украіны, усім, хто ваюе за свабоду Украіны як за Радзіму».
Законапраект, як растлумачыў Зяленскі, таксама павінен дазволіць украінцам мець падвойнае грамадзянства. Выключэннем будзе атрыманне грамадзянства Расійскай Федэрацыі.
Чытайце таксама:
«Верым, што на фронце адбудзецца прарыў». Як у палку Каліноўскага сустрэлі Новы год
Зяленскі падпісаў указ аб «гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях РФ»