Навальнага кожную раніцу матывуюць (ці катуюць) песняй Шамана «Я рускі»

Паводле слоў палітыка, музыка гучыць а пятай раніцы падчас пад'ёму — адразу пасля гімна Расіі.

22.01.2024 / 13:50

Расійскі праўладны спявак Шаман. Фота: Contributor Getty Images

Навальны распавёў, што ў калоніі на Ямале яму кожны дзень раніцай уключаюць песню Шамана «Я рускі».

«Так што ўявіце сабе карцінку: Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга. Палярная ноч. У бараку для парушальнікаў у калоніі асобага рэжыму асуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі А.Навальны, якога крамлёўская прапаганда гадамі паласкала за ўдзел у рускіх маршах, робіць зарадку пад песню «Я рускі», якую яму ўключаюць у якасці выхаваўчай працы з мэтай выпраўлення.

Калі шчыра, я да гэтага часу не ўпэўнены, што правільна разумею, што такое постыронія і метаіронія. Але калі гэта не яно, то што гэта ўвогуле?».

Як паведаміла сёння каманда палітыка, Навальнага чарговы раз адправілі ў ШІЗА за тое, што ён «няправільна прадставіўся», піша «Дождь».

Чытайце таксама:

У сеціва злілі спіс капрызаў спевака Шамана, якія абавязаныя задавольваць арганізатары яго канцэртаў

Выканаўца прапагандысцка-патрыятычнай песні «Я рускі» на выходныя даў два канцэрты ў Беларусі. Што з попытам на білеты?

Nashaniva.com