У Мінску чысціць снег прымусілі былых зняволеных

Улады знайшлі спосаб, як даць рады кадраваму дэфіцыту ў камунальнай сферы ва ўмовах моцнага снегападу. Як паведамляе СТВ, да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садоў, прытулкаў, бальніц і іншых сацыяльных аб'ектаў у розных раёнах Мінска сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства.

20.01.2024 / 23:40

Як звычайна ў такіх выпадках вядзецца, акцыя афіцыйна прадстаўляецца як нібыта добраахвотная. Паводле слоў начальніка аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна», і гэтая ініцыятыва, як адзначаюць ужо прапагандысты з СТБ — «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству».

У выказваннях саміх работнікаў, запісаных на камеру, таксама нямала пафасу. 

Як адзначаецца, на гэтай першай акцыі сілавікі спыняцца не збіраюцца і абяцаюць такую практыку зрабіць сталай.

Чытайце таксама:

Цягнік Гомель-Мінск затрымаўся на паўгадзіны ў Бабруйску, бо памочніка машыніста дапытвалі сілавікі

Сацыёлагі ацанілі, як змяніўся стан Беларусі за тры гады

«Няма прычыны па сумётах таўчыся з малым дзіцём». Няздольнасць камунальнікаў у змаганні са снегам выклікае моцныя жарсці ў сеціве

Nashaniva.com