Перавозчык з Кыргызстана спрабаваў нелегальна ўвезці ў Беларусь амаль 12 тысяч бутэлек віна

Мяжу паміж Літвой і Беларуссю грузавік DAF, які належаў перавозчыку з Кыргызстана, перасякаў праз пункт пропуску «Каменны Лог». Па дакументах у машыне з Літвы ў Кыргызстан перавозіліся адзенне, абутак і аксесуары, але выявілася, што дадаткова там была яшчэ і буйная партыя незадэклараванага алкаголю.

19.01.2024 / 20:06

Пра тое, што ў аўто знаходзяцца не толькі заяўленыя тавары, гродзенскія мытнікі здагадаліся пасля ўзважвання: фактычная вага грузу значна перавышала пазначаную ў дакументах.

У выніку ў грузавіку выявілі партыю віна агульным коштам каля 590 тыс. беларускіх рублёў. Пры дэклараванні такой колькасці алкаголю перавозчыкі мусілі б заплаціць мытаў больш за 210 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

У Беларусі спросцяць працэдуры мытнага афармлення

Перачэпліванне фур з Еўрасаюза зрабілі платным

Лукашэнка значна павысіў мыты на шампуні з «краін англасаксонскай групы» 

Nashaniva.com