«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме
Калі знаёмы дасылае вам галасавое паведамленне, то ўважліва прыслухайцеся да голаса.
19.01.2024 / 09:44
Па звестках «Кіберпартызанаў», новы від махлярства пакуль што распаўсюджваецца толькі ў тэлеграме.
Махляры дасылаюць падробленую спасылку, якая змушае вас зайсці ў тэлеграм. Пасля гэтага акаўнт захопліваюць, а кантактам пачынаюць рассылаць паведамленні з голасам чалавека, на якога зарэгістраваны акаўнт. Робіцца гэта шляхам выпампоўвання галасавых паведамленняў, якія вы дасылалі раней ды штучнага інтэлекту.
Пасля гэтага дасылаюцца рэквізіты, на якія «тэрмінова трэба скінуць грошы». Вядома, пасля гэтага махляры знікаюць.
«Кіберпартызаны» кажуць, што голас у такім выпадку даволі падобны да сапраўднага. Яны раяць звяртаць увагу на ненатуральныя інтанацыі, паўзы праз роўны прамежак часу і няправільныя націскі ў словах.
Таксама варта насцярожана ставіцца да любых раптоўных просьбаў пазычыць грошы. Спраўджвайце, ці сапраўды вам піша той, за каго сябе выдае, і дасканала распытвайце, на што чалавеку могуць спатрэбіцца грошы.
Чытайце таксама:
Махляры прыдумалі яшчэ адзін спосаб падману. Ён звязаны з сім-картамі
Мінчук цягам пяці месяцаў двойчы ўмудрыўся аддаць грошы махлярам
Ашуканцы знайшлі яшчэ адзін спосаб зарабіць на «Слове пацана»