Лаўроў: Беларусь і Расія плячом да пляча адкажуць НАТА
Адказваючы на пытанне аб тым, як Беларусь і Расія будуць супрацьстаяць узмацненню НАТА на граніцах Саюзнай дзяржавы, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Беларусь і Расія плячом да пляча будуць «абараняць сваю незалежнасць».
18.01.2024 / 14:13
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
«Калі ў Захада возьме верх самагубная логіка, я вас запэўніваю, што расійскі і беларускі народы плячом да пляча абароняць сваю незалежнасць і свае інтарэсы. У гэтым няма ніякіх сумненняў», — сказаў Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік расійскай дыпламатыі запэўніў, што ў Беларусі і Расіі ёсць усе неабходныя сродкі, каб супрацьстаяць НАТА.
Палітыка Аляксандра Лукашэнкі зрабіла Беларусь закладніцай агрэсіўных памкненняў Расіі, якая 24 лютага 2022 года распачала захопніцкую вайну ва Украіне. Сам Лукашэнка пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года захапіў уладу праз рэпрэсіі і падтрымку Расіі.
Чытайце таксама:
Бамбіць Варонеж. Адкуль гэты мем
Сяргей Лаўроў і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Пхеньяне
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію