Навошта ў новых аўтамабільных аптэчках будуць тэрмакоўдра і спецыяльныя нажніцы

З гэтага года зменены абавязковае змесціва аптэчак у аўто. У Міністэрстве аховы здароўя распавялі сэнс пераменаў.

17.01.2024 / 12:02

Паводле галоўнана доктара Цэнтра медрэагавання Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Альховіка, новая наменклатура аптэчак у аўто стала больш практычнай. 

«Засталіся бактэрыцыдныя пластыры, бінты, а таксама марлевыя сурвэткі і індывідуальны перавязачны пакет. Ён быў туды змешчаны наўзамен ваты. Таксама дададзена так званая аварыйная коўдра-накідка, якая дапамагае як пры спякоце, так і ў халодную пару года.

Напрыклад, калі кіроўца на трасе з малой колькасцю аўтамабіляў заглух і ў яго пры гэтым не працуе тэлефон, гэтая коўдра дазволіць на працягу некалькіх гадзін чакаць дапамогі і не змерзнуць. Таксама дадалі новыя нажніцы: тыя, якія былі раней, не дазвалялі разрэзаць пры неабходнасці вопратку і рэмень бяспекі ў выпадку яго закліноўвання», — сказаў ён. 

На выпуск аптэчак новага ўзору вытворцы цалкам павінны перайсці да 1 студзеня 2025 года. А выкарыстоўваць старыя аптэчкі аўтамабілісты змогуць да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці.

Чытайце таксама:

У Беларусі абнавілі аўтамабільную аптэчку. З'явіўся новы важны элемент

Nashaniva.com