Самы малады кандыдат у дэпутаты — 23-гадовая дзяўчына ад партыі Гайдукевіча ФОТА
Сёлета на парламенцкіх выбарах амаль няма маладых кандыдатаў. Ёсць толькі адзін чалавек, народжаны ў 2000-я.
15.01.2024 / 21:18
Аляксандра Сурмачова. Фота: тэлеграм-акаўнт дзяўчыны
Аляксандры Сурмачовай 23 гады. Родам яна з Бабруйска. Пасля школы скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Працуе ў гатэлі «Пекін», які месціцца ў цэнтры Мінска, спецыялістам аддзела браніравання.
На публіцы яна раней не з'яўлялася: з дзяўчынай няма ніводнага інтэрв'ю, няма яго і на старонках ЛДПБ. У сацсетках яна таксама аніякай палітычнай актыўнасці не вядзе. Адкуль у ёй прага да вялікай палітыкі — невядома.
Аляксандра Сурмачова. Фота з яе старонкі Укантакце
Дзяўчына балатуецца ў дэпутаты ў 93-й Васняцоўскай акрузе. Галоўным супернікам — і пераможцам — будзе Сяргей Рачкоў, член Савета Рэспублікі і дыпламат.
Аляксандра Сурмачова. Фота з яе тэлеграма
Чытайце таксама:
У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой
ЛДПБ супраць ЛГБТ. «Звышнатурал» Гайдукевіч знайшоў сабе новую задачу
Гайдукевіч пералічыў гей-клубы Вільні. Пасля ўдакладніў: Літва памірае, а я звышнатурал!