Мінадукацыі паабяцала навучальным установам «сур'ёзную рэвізію»
Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец правёў сустрэчу з педагогамі ў Гомелі, дзе абвясціў, што ў 2024 годзе ў школах, каледжах і ўніверсітэтах будуць змены. Паводле слоў чыноўніка, гэтага патрабуе абвешчаны Лукашэнкам «Год якасці».
15.01.2024 / 18:21
Андрэй Іванец
Па словах Іванца, у гэтым годзе будзе праведзена сур'ёзная рэвізія структуры падрыхтоўкі спецыялістаў. «І кожны ўніверсітэт зробіць яшчэ адзін крок насустрач таму, каб падрыхтаваць не проста высокакваліфікаванага маладога спецыяліста, а мець непарыўную сувязь з заказчыкамі кадраў», — заявіў міністр, не ўдакладніўшы сутнасці гэтых крокаў.
Змены, як абяцае Іванец, будуць і ў каледжах. У першую чаргу там запланавалі развіццё «цэнтраў кампетэнцый» і ўкараненне новых спецыяльнасцяў, «па якіх сёння неабходна ажыццяўляць падрыхтоўку для нашай эканомікі».
Што да школ, то ў іх Андрэй Іванец паабяцаў рыхтаваць маладых людзей, якія пасля заканчэння вучобы не толькі б рабілі «свядомы выбар будучай прафесіі, адукацыйнай траекторыі», але і «былі патрыётамі сваёй краіны».
Чытайце таксама:
У канцы студзеня правядуць рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамена
З гэтага года абітурыенты будуць паступаць па змененых правілах