27 студзеня ва ўсіх выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі пройдзе рэпетыцыя ЦЭ. Падчас яе падлеткі ў поўнай ступені павінны адчуць на сабе тое, што іх чакае ў маі.
Школьнікі з райцэнтраў павінны цэнтралізавана на аўтобусах дабрацца да тых пунктаў, дзе вясной яны будуць здаваць ЦЭ.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк выказаў меркаванне, што арганізатары рэпетыцыі ЦЭ і школьнікі павінны ўжо цяпер прайсці праз сітуацыю, якая чакае іх у будучыні.
«Заніжаных патрабаванняў, якія ўводзяць у зман, быць не павінна. З аднаго боку, павінны быць забяспечаныя камфортныя ўмовы для экзаменаваных, з другога боку, рэалізаваны прынцыпы аб'ектыўнасці, справядлівасці, роўных умоў», — падкрэсліў Міксюк.
Паводле яго слоў, рэпетыцыя ЦЭ будзе мала чым адрознівацца ад сапраўднага экзамену. У прыватнасці, цяпер экзаменацыйныя матэрыялы прывязуць без дапамогі ДПС, варыянт тэставых матэрыялаў будзе адзіным, яго ж перакладуць і на беларускую мову. А бланкі адказаў у студзені надрукуюць без нумароў на звычайнай паперы без ступені абароны.
Каментары