У Варшаве праходзіць буйная акцыя партыі «Права і справядлівасць» ФОТА

На «Марш свабодных палякаў» выйшлі прынамсі дзясяткі тысяч чалавек. Падставай для пратэстаў стала ўчарашняе затрыманне былых кіраўнікоў МУС Польшчы. 

11.01.2024 / 19:15

Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Пратэстоўцы сабраліся перад будынкам польскага Сейма і скандавалі сярод іншага лозунгі «Супраць Туска», «Вольныя СМІ» і «Рэспубліка».

Арганізатары чакалі, што на акцыю збярэцца каля 50 тысяч чалавек, але, мяркуючы з фота і відэа з акцыі, іх можа быць і куды больш.

Перад гэтым партыя «Права і справядлівасць» была ў Польшчы 8 гадоў кіроўнай, але восенню мінулага года прайграла парламенцкія выбары і была вымушаная перайсці ў апазіцыю.

Чытайце таксама:

Колькі беларусаў жыве ў Польшчы. Свежыя лічбы

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША ў Польшчы і паціснула лапу яго сабаку

На прыёме ў прэзідэнта Дуды сабраўся ўвесь цвет беларускай апазіцыі ФОТА

Экс-кіраўніка МУС Польшчы затрымалі проста ў прэзідэнцкім палацы

Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы і кіраўніцтвам польскага парламента

Nashaniva.com