Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША ў Польшчы і паціснула лапу яго сабаку
Дэмакратычная лідарка і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся з паслом ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзінскім.
11.01.2024 / 12:53
Бакі абмеркавалі вынікі стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і наступныя крокі супрацоўніцтва, ключавым з якіх стане прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі.
Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, культурных ініцыятыў і незалежных медыя, падкрэсліўшы іх важнасць у барацьбе з прапагандай.
Разам з гэтым яна прапанавала працягваць ціск на рэжым і закрываць шчыліны ў санкцыях, паведамляецца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.
Таксама дэмакратычная лідарка паціснула лапу сабаку пасла ЗША.
Сабаку завуць Тэдзі, у яго 17 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. У Ціханоўскай — 126 тысяч.
Чытайце таксама:
На прыёме ў прэзідэнта Дуды сабраўся ўвесь цвет беларускай апазіцыі ФОТА