У Мінску будуць судзіць нелюдзя, які скінуў ката з дзявятага паверха

Сведкамі злачынства былі малыя дзеці, што знаходзіліся на гульнявой пляцоўцы.

11.01.2024 / 10:13

Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 39-гадовага мужчыны ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, што пацягнула яе гібель.

Нецвярозы мужчына 12 жніўня скінуў з балкона кватэры, размешчанай на дзявятым паверсе, на праезную частку дарогі ката, якога раней падарылі яго жонцы.

Жывёла загінула.

Сведкамі здарэння сталі жыхары дома, у тым ліку малыя дзеці, якія знаходзіліся ў той момант на гульнявой пляцоўцы.

Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па артыкуле 339-1 (ч. 1): жорсткае абыходжанне з жывёлай. Гэта караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам.

Чытайце таксама:

У Віцебску асудзілі жанчыну, якая адсякала галовы катам

У Мінску пенсіянерка выкінула ката з балкона. Жывёла загінула, а жанчыне далі штраф

«Паглядзіце, што ён з маім сабакам зрабіў!»: у Ваўкавыску хлопец дабіў нагамі ката, разадранага яго гадаванцам байцоўскай пароды

Nashaniva.com