Стала вядома, што будзе на месцы «Кароны» на Інстытуце культуры ў Мінску

«Карона» ў гандлёвым цэнтры «Мост» працавала сем гадоў.

11.01.2024 / 08:24

Фота: Realt.by

На месцы супермаркета «Карона» ў ГЦ «Мост» на Інстытуце культуры адкрыецца крама «Дыяніс». Гэта вынікае з апублікаваных вакансій, піша Realt.by.

«Карона» на вуліцы Магілёўскай, 2/1 працавала з 2016 года. Плошча складала 583 квадраты. А сёння, 11 студзеня, яна закрываецца (спачатку быў заяўлены тэрмін 4 студзеня, але потым закрыццё перанеслі).

На яе месцы адкрыецца крама «Дыяніс». Гэтай сеткай кіруе кампанія «Рэсттрэйд» з Наваполацка. Яна заснавана бізнэсменамі Сяргеем Думпам і Барысам Цлафам.

У Беларусі ў «Дыяніса» 25 крам. З іх 5 — у Мінску. У сталіцу сетка прыйшла ў 2018 годзе, адкрыўшы свой супермаркет на месцы ўніверсама «Магілёўскі» на Інстытуце культуры.

«Дыяніс» вылучаецца сярод іншага добрым выбарам садавіны, бо Думпа кантралюе таксама кампанію «Фрутрэал», якая з'яўляецца буйным імпарцёрам садавіны.

Чытайце таксама:

«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

Закрываецца «Карона» на Інстытуце культуры

Засталася толькі кожная трэцяя крама «Буслік»

Nashaniva.com