У Драгічыне будуць судзіць дырэктара музея
У гэтым месяцы чакаецца суд над Сяргеем Гранікам, які займае пасаду дырэктара ваенна-гістарычнага музея ў Драгічыне, піша «Берасцейская вясна».
09.01.2024 / 16:56
А ў лістападзе 2023-га прыйшлі ў інтэрнат, у якім ён жыве. Афіцыйная версія — пошук самагоннага апарату ды самагонкі, хоць Гранік не п'е.
Падчас вобшуку ў мужчыны знайшлі патрон, якому каля 100 гадоў. Гэта расцанілі як «незаконнае захоўванне боепрыпасаў» і завялі крымінальную справу па арт. 295.
Суд мае адбыцца неўзабаве. Крыніца «Берасцейскай вясны», знаёмая з сітуацыяй, лічыць, што Сяргею Граніку маглі той патрон і падкінуць. На выбарах 2020 года ён быў у складзе раённай выбарчай камісіі ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»).
Чытайце таксама:
У Гомелі, меркавана, судзяць чэмпіёна свету па муай-тай
Мінчуку, які зрабіў сэлфі з бел-чырвона-белым сцягам, далі два гады «хатняй хіміі»