Жонцы літоўскага акцёра, якую вымусілі выехаць у Беларусь, выдалі дазвол на жыхарства ў Літве
Пра сітуацыю з жанчынай стала вядома ў канцы года.
09.01.2024 / 11:45
Кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце сказала, што жонцы лаўрэата Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва актора Уладаса Багдонаса, якая з'яўляецца грамадзянкай Беларусі, выдадзены дазвол на жыхарства ў Літве, піша Delfi.lt.
«У мінулую пятніцу была прынятая пастанова выдаць ёй дазвол на жыхарства ў Літве», — сказала Гудзінскайце, запэўніўшы, што Багдонаса пра гэта інфармавалі.
Нагадаем, што ў канцы снежня 2023 года Багдонас у фэйсбуку напісаў, што 9 снежня скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства яго жонкі ў Літве, таму ёй давялося з'ехаць у Беларусь.
Лаўрэат Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва актор Уладас Багдонас запэўніваў, што ягоная жонка Алена ніяк не звязаная з уварваннем Расіі ва Украіну.
Чытайце таксама:
Першыя беларусы ўжо атрымалі літоўскія гуманітарныя ДНЖ на 3 гады
Дырэктара беларускага санаторыя ў Друскеніках пазбавілі літоўскага ДНЖ
Дарадца прэзідэнта Літвы выказаў засцярогу, што беларусы-мігранты могуць сфарміраваць пятую калону