Загадчыцай музея ў Баранавічах прызначылі спецыялістку зусім з іншай сферы

На пасаду дырэктаркі ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі прызначылі Наталлю Шастак, піша Bar24.by. Дагэтуль жанчына ніводнага дня не працавала ў сферы культуры.

09.01.2024 / 00:00

Наталля Шастак нарадзілася ў 1977 годзе, у 2000-м яна скончыла Баранавіцкі недзяржаўны эканоміка-юрыдычны тэхнікум па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам», пасля ў 2014 годзе атрымала вышэйшую адукацыю ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».

Пачынала свой працоўны шлях жанчына з пасады сакратара-справавода, працавала бухгалтарам. Апошнія 20 гадоў яна загадвала аддзяленнем першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёна.

У верасні 2021 года на пасаду дырэктаркі музея была прызначаная Анастасія Саўко, работніца Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Але апошнім часам пасада зноў была вакантнай.

Баранавіцкі краязнаўчы музей штогод прымае звыш 50 тысяч наведвальнікаў. Таксама праводзіць больш за 1200 экскурсій, арганізоўвае працу каля 20 выстаў.

Чытайце таксама:

У вёсцы пад Рагачовам адраджаюць традыцыю перадкаляднага ўпрыгажэння хаты саламянымі павукамі

«Верхні паверх — гэта неба, там анёлы, містэрыя, вешчуны». Наваполацкі майстар аднавіў старажытную батлейку

«Пакуль тут абсалютна дамінуе сегмент непалітычны». Да музейных выстаў ідэалогія пакуль не дабралася

Nashaniva.com