Міністр Алейнік сустрэў Раство ў Саудаўскай Аравіі
Міністр замежных спраў знаходзіцца з візітам у Саудаўскай Аравіі.
08.01.2024 / 15:59
Учора ён правёў перамовы са сваім калегам прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам, паведамляе тэлеграм-канал «Глас МЗС».
Фота: Глас МЗС
Фота: МЗС Беларусі
«Абмеркаваць ёсць што, цікавасць велізарная, і ў гэты сімвалічны дзень (Раства) сапраўды нешта новае ў двухбаковых адносінах павінна нарадзіцца. Як мінімум, чакаем пашырэння нашай дыпламатычнай прысутнасці і адкрыцця новага пасольства Беларусі», — паведамлялася 7 студзеня ў тэлеграм-канале.
Фота: Глас МЗС
Сёння дэлегацыя МЗС наведвае Навукова-тэхналагічны гарадок імя караля Абдэль Азіза, дзе сустракаецца з доктарам Мунірам бен Махмудам аль-Дысукі.
«Гэта сур'ёзная даследчая структура, якая, дарэчы, таксама кіруе спадарожнікамі — даўні партнёр НАН Беларусі. Тым для абмеркавання шмат», — паведамляе «Глас МЗС».
Чытайце таксама:
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт
Вайна ва Украіне прынесла вялізныя прыбыткі нафтагазаваму сектару ЗША
Краіны АПЕК+ дамовіліся аб далейшым скарачэнні здабычы нафты