Жыхара Кобрына затрымалі за нумарную рамку з «Пагоняй» на машыне

Мужчыну аштрафавалі за тое, што на ягоным аўтамабілі была нумарная рамка з гербам «Пагоня». На думку суда, мужчына такім чынам праводзіў палітычны пікет. Пастанова з'явілася ў банку судовых рашэнняў, адзначае «Люстэрка».

08.01.2024 / 14:04

Нумарныя рамкі з гербам «Пагоня» — магчыма, такія былі і ў кобрынца. Малюнак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Drive2.ru

Згодна з матэрыяламі суда, аўтамабіль з несанкцыянаванай рамкай заўважылі ў цэнтры горада, каля гасцініцы «Беларусь» на вуліцы Савецкай. Яго гаспадар працуе галоўным спецыялістам нейкага ААТ, магчыма, Беларусбанка, які знаходзіцца ў суседнім будынку.

«Размясціў для ўсеагульнага агляду і публічнай дэманстрацыі на нумарной рамцы транспартнага сродку, які належыць яму, незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку герб П., чым правёў адзіночны пікет з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў», — гаворыцца ў пастанове.

Сам кобрынец прызнаў віну часткова (мабыць, не адмаўляў наяўнасці такой рамкі, але не быў згодны з тым, што гэта пікет). Аднак у суда знайшоўся сведка, які пацвердзіў яго «віну».

Мужчыну далі штраф 40 базавых велічынь, або 1480 рублёў.

У 1992-1995 гадах герб «Пагоня», які быў тады дзяржаўным, размяшчаўся проста на аўтамабільных нумарах і быў іх абавязковай часткай — такім быў устаноўлены ўзор рэгістрацыйнага знака.

Чытайце таксама:

Не выйшаў на волю былы магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі

Палітзняволеная з Гродна Алена Ягорычава выйшла на волю

У Гродне сілавікі затрымалі за каментары супрацоўніка адной з дзяржкампаній

Nashaniva.com