У Гродне сілавікі затрымалі за каментары супрацоўніка адной з дзяржкампаній
У Гродне сілавікі проста на працоўным месцы затрымалі супрацоўніка дзяржаўнай кампаніі «ДзіЭкОс». Відэа з ім апублікавана ў адным з праўладных мясцовых тэлеграм-каналаў, паведамляе «Медыязона». Па якім артыкуле затрыманы мужчына, невядома.
На міліцэйскім роліку мужчына ў цёмнай куртцы гаворыць, што ён затрыманы нібыта за тое, што пакідаў «негатыўныя каментары» пра Аляксандра Лукашэнку і міліцыянтаў.
«ДзіЭкОс» займаецца экспертызай і рамонтам катлоў, трубаправодаў і будаўнічых кранаў.
Каментары