Істотна змянілася сума падарунка, што не будзе абкладацца падаткам

Адпаведнае рашэнне прыняў урад.

08.01.2024 / 13:18

Скарэкціраваны памеры даходаў, атрыманых у якасці падарунка, якія не будуць абкладацца падаткам. Максімальная сума дарэння павялічылася на 1093 рублі і цяпер складае 10 431 рубель.

З гэтай сумы не трэба будзе плаціць падаходны падатак.

У тым выпадку, калі фізічная асоба атрымае ў якасці падарунка больш за названую суму, то неабходна будзе па выніках года падаць падатковую дэкларацыю і выплаціць 13% з сумы, якая перавышае дапушчальную норму.

Чытайце таксама:

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

У Беларусі ўвялі адзіны маёмасны плацеж

З наступнага года вырасце падатак на першую кватэру

1 студзеня вырасце падатак на здачу кватэр у наём

Nashaniva.com