У вёску Магілёўскага раёна на Каляды прыляцеў бусел

У вёску Навасёлкі Дашкаўскага сельсавета на Каляды прыляцеў бусел. Пра гэта паведамілі падпісчыкі выданню МОГИЛЕВ Live.

07.01.2024 / 15:03

Мясцовыя тэлефанавалі ратавальнікам, бо цяпер якраз стаяць моцныя маразы. Але ратавальнікі, якія нібыта ратуюць ласёў, зайцоў і нават варон, адказалі: «Натуральны адбор…»

Шкада птушку, рэзюмуе выданне.

Чытайце таксама:

«Адбіцца ад драпежніка, утрая буйнейшага за цябе, — гэта вельмі крута». Як палескае арляня здзівіла навукоўцаў

У Дубровенскім раёне не паляцеў у вырай цалкам здаровы бусел. Вінавацяць людзей

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Nashaniva.com