«Стары і мора» па-новазеландску. Рыбак выпаў з лодкі пасярод акіяна і правёў у ім 24 гадзіны, выглядаючы акул

Ля берагоў Новай Зеландыі адбылася драма, якая нагадвае знакамітую аповесць Эрнэста Хэмінгуэя, піша Bild.

06.01.2024 / 12:51

61-гадовы рыбак Уіл Фрэнсэн выйшаў у мора адзін на лодцы і зачапіў на кручок вялізнага марліна.

Рыбалоў кажа, што яго даўжыня дасягала 3,75 метра, вага — 580 кг. Падчас барацьбы з рыбай Фрэнсэн выпаў за борт лодкі, а тая працягнула рухацца без капітана. Ён спрабаваў нагнаць судна плывучы, але беспаспяхова.

Рыбак правёў у адкрытым моры 24 гадзіны.

«Я здаўся, перавярнуўся на спіну і назіраў над сабой цудоўны захад сонца», — распавядае Фрэнсэн.

Ілюстрацыйнае фота з інстаграма Уіла Фрэнсэна

У нейкі момант ён убачыў побач плаўнік акулы. На шчасце, драпежнік не праявіў цікавасці да яго. Фрэнсэн дрэйфаваў на хвалях і калаціўся кожны раз, калі дакранаўся да водарасцяў, думаючы, што гэта акула.

На наступны дзень ён убачыў удалечыні лодку з рыбакамі. Каб прыцягнуць увагу, ён пачаў адбіваць наручным гадзіннікам сонечнае святло ў іх бок.

Тыя заўважылі і выратавалі рыбалова, пасля чаго даставілі яго ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Брытанскаму прынцу Луі ўпершыню дазволілі надзець штаны

Мужчына з Паўночнай Ірландыі выйграў 4 мільёны еўра, але працягнуў працаваць дастаўшчыкам, каб не падвесці калег

Раз'юшаныя фермеры ўвесь вечар штурмавалі паром віцэ-канцлера Германіі

Nashaniva.com