Свет

Раз'юшаныя фермеры ўвесь вечар штурмавалі паром віцэ-канцлера Германіі

Віцэ-канцлер і міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек («Саюз 90/Зялёныя») — ураджэнец Любека. Ён любіць родную старонку і часта прыязджае адпачываць на поўнач.

Скрыншот відэа Bild

 Навагоднія выхадныя ён правёў на востраве Халіг Хоазе ў Паўночным моры. Калі ў чацвер увечар палітык вяртаўся на пароме на вялікую зямлю, тамака сабраліся каля 100 раз'юшаных фермераў, незадаволеных скарачэннем шэрагу льгот, піша Bild.

Ахова забараніла Хабеку пакідаць паром, ён прапанаваў фермерам накіраваць трох прадстаўнікоў для перамоваў. Тыя адмовіліся і паспрабавалі ўзяць судна штурмам.

На месца прыбылі каля 30 паліцыянтаў. Яны прымянілі супраць земляробаў пярцовыя балончыкі.

Паром з віцэ-канцлерам спешна адплыў назад на востраў. Толькі ноччу ён зноў вярнуўся на мацярык, фермераў там ужо не было.

Цяпер Хабек у бяспецы дома.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы12

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы12

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →