Часам не да правіл. Качанава зрабіла першае ўкідванне на хакейным матчы, але па сваёй сістэме
Наталля Качанава з Дзмітрыем Баскавым зрабілі першае сімвалічнае ўкідванне шайбы ў матчы мінскага «Дынама» з хабараўскім «Амурам». Але быў нюанс
05.01.2024 / 20:43
Ісці для ўкідвання ў цэнтр пляцоўкі, як гэтага вымагаюць правілы гульні, «сенатары» чамусьці не рызыкнулі. Магчыма, Наталля Качанава на лёдзе адчувае сябе не так упэўнена, як у начальніцкіх крэслах.
Выпадкі ж, калі вядомыя асобы ў падобных сітуацыях траплялі ў канфузы, не такая ўжо і рэдкасць. Так, у верасні на «Мінск-Арэне» не вельмі прыгожа расцягнулася на лёдзе расійская поп-зорка Вольга Бузава.
Чытайце таксама:
Бузава паслізнулася і звалілася на «Мінск-арэне». Ані Эйсмант, ані Прыгожын не падхапілі яе
Маўрынью паваліўся на стартавым укідванні на хакейным матчы ВІДЭА