Літоўская мытня затрымала амаль 200 кг сушаных мухамораў з Беларусі
Віленская тэрытарыяльная мытня затрымала 10 заказных адпраўленняў з Беларусі з сушанымі грыбамі. Пра гэта ведамства паведамляе на сваім сайце.
05.01.2024 / 19:34
Усяго з Беларусі спрабавалі адправіць 181,89 кг сушаных грыбоў агульным коштам 964,02 еўра. Іх ацэнка ў мытнай лабараторыі пацвердзіла, што гаворка ідзе пра мухаморы.
Перасылка такіх тавараў становіцца небяспечнай тэндэнцыяй, адзначаюць супрацоўнікі літоўскай мытні, улічваючы, што яны выкарыстоўваюцца ў тым ліку для дасягнення эфекту наркатычнага ап'янення.
Чытайце таксама:
22-гадовая беларуска атруцілася сушанымі мухаморамі ў прэстыжным маскоўскім гатэлі