Два гіганцкія выходныя і ажно чатыры пасярод тыдня. Як будуць адпачываць беларусы ў 2024 годзе
Святы толькі мінавалі, але многіх цікавіць, калі будуць вялікія выходныя ў новым годзе. Расказваем.
02.01.2024 / 16:45
Наступны раз адпачываць тры дні запар беларусы будуць у сакавіку. Фота: «Наша Ніва»
Урад перанёс працоўны дзень з 13 мая (панядзелак) на 18 мая (суботу), бо Радуніца будзе 14 мая (праваслаўны Вялікдзень будзе вельмі позна — 5 мая).
Такім чынам, днямі адпачынку будуць 11 — 14 мая (субота — аўторак). Прычым 9 мая прыпадае на чацвер, але 10 мая пакуль паказваецца працоўным днём.
Наступныя вялікія выходныя будуць у лістападзе, паколькі 7 лістапада прыпадае на чацвер, а працоўная пятніца, 8 лістапада, пераносіцца на 16 лістапада (субота).
Такім чынам, днямі адпачынку ў лістападзе 2024 года будуць 7 (чацвер), 8 (пятніца), 9 (субота) і 10 (нядзеля) — 4 дні.
Адзін раз беларусы будуць адпачываць тры дні: 8—10 сакавіка (пятніца — нядзеля).
У новым годзе чатыры разы выходны выпадае на сярэдзіну тыдня. Гэта 1 Мая (серада), згаданае ўжо 9 Мая (чацвер), 3 ліпеня (серада), 25 снежня (серада).
1 студзеня ўжо ў наступным 2025 годзе будзе ў сераду.
Ілюстрацыя: Мінпрацы
Чытайце таксама:
Школьнікам выдаюць пластыкавыя карты для праезду. Ці будзе штраф, калі імі не карыстацца
Міністэрства працы пашырыла спіс прафесій, па якіх у Беларусі змогуць працаваць іншаземцы
Змякчылі забарону на працу трэнерам без дыплома. Ранейшыя патрабаванні аказаліся нерэалістычнымі