Ціханоўская адказала, ці зможа прабачыць Лукашэнку

У выпуску «Тока» са Святланай Ціханоўскай шмат асабістых пытанняў.

31.12.2023 / 12:38

Адно з іх: ці зможа яна калісьці прабачыць Лукашэнку.

Ціханоўская ўзяла паўзу і задумалася.

«Я проста гляджу ў сябе і думаю, што я ўвогуле адчуваю да гэтага чалавека. Дзеянні гэтай улады — можа, асабіста гэтага чалавека — тое, што не ўпісваецца ў ніякія ўвогуле рамкі. І так шмат негатыву да таго, што дазваляе рабіць сабе гэтая ўлада, што ты ўжо губляеш шырыню гэтых адчуванняў.

Гэта і злосць, гэта і нянавісць, гэта неразуменне, як так можна, бо ты параўноўваеш, ці мог бы ты так зрабіць, ці не. У цябе ў галаве не ўкладваецца, як гэта ўвогуле можна зрабіць.

Хай Бог прабачае», — адказала Ціханоўская.

Глядзець выпуск цалкам:

Чытайце таксама:

Ціханоўская адказала пабліку «Советская Белоруссія», які называе яе хунтэсай

Ціханоўская адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку. Глядзіце ТОК

З'явіўся цізер навагодняга звароту Ціханоўскай. Яна звернецца адначасова з Лукашэнкам

Nashaniva.com