Балгарыя і Румынія ўвойдуць у Шэнгенскую зону ў 2024 годзе
«Іх далучэнне будзе спрыяць развіццю падарожжаў, гандлю і турызму і яшчэ больш умацуе ўнутраны рынак», — адзначае Еўрапейская камісія.
31.12.2023 / 11:57
Замак Бран, Трансільванія, Румынія. Фота: Jeremy Woodhouse / Getty Images
Савет Еўрапейскага Саюза аднагалосна рашыў прыняць Румынію і Балгарыю ў Шэнгенскую зону.
Адмена памежнага кантролю пачнецца на паветраных і марскіх межах з сакавіка 2024 года.
Тэрмін скасавання кантролю на сухапутных межах працягнуць абмяркоўваць у 2024 годзе.
Шэнгенская зона ўключае ў сябе 27 краін (без Балгарыі і Румыніі).
Чытайце таксама:
Памёр архітэктар сучаснага Еўрасаюза і бацька еўра Жак Дэлор