У навагоднюю ноч будзе адносна камфортна, а потым адразу рэзка пахаладае
Прагноз надвор'я на 31 снежня — 2 студзеня.
30.12.2023 / 13:09
31 снежня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса з Заходняй Еўропы.
Уначы ў многіх раёнах пройдуць ападкі, днём пераважна на паўночна-ўсходняй палове мокры снег, дождж. На паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2..+4°С, максімальная тэмпература днём 0..+6°С. У Мінску ўдзень чакаецца +2°С, увечары будзе -1°С.
У першы дзень новага года ў Беларусь паспрабуе прарвацца халоднае надвор'е са Скандынавіі. Пахаладае.
У навагоднюю ноч месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Днём месцамі слабая мяцеліца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0..-7°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях да -10, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах ноччу +1..+2°С, днём да +5°С. У Мінску ў навагоднюю ноч -1°С і пакуль без ападкаў, удзень -3°С, снег, увечары слупок тэрмометра апусціцца да -5°С.
2 студзеня пахаладае па ўсёй Беларусі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па поўдні з дажджом, ноччу месцамі моцны снег, мокры снег. Галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -5..-12°C, па паўночным усходзе да -15°C. У Мінску пад вечар будзе да -11°С, а 3 студзеня ўжо будзе -13°С.
Чытайце таксама:
Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на Новы год. Зусім абы-што
Якім надворʼе будзе ў Беларусі на Новы год
У Бабруйску расце таполя, якая не скінула лісця на зіму ФОТАФАКТ