Пад Масквой жорстка забілі 90-гадовага бацьку кіраўніка прэс-службы РПЦ
Затрыманы ўжо прызнаў сваю віну.
30.12.2023 / 08:53
Раман Лягойда
Труп 90-гадовага Рамана Лягойды — бацькі журналіста, кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і кіраўніка прэс-службы патрыярха Кірыла Уладзіміра Лягойды — з мноствам колата-рэзаных ран выявілі ўвечары 29 снежня на ўзбочыне аўтамабільнай дарогі ў Ленінскай гарадской акрузе ў Маскоўскай вобласці. Крыніца РБК казала, што цела знайшлі ў яры.
Мужчына, якога затрымалі па падазрэнні ў забойстве, прызнаў віну. Пра гэта ён заявіў следчым на допыце.
«Я падышоў да яго [Рамана Лягойды], каб ён падвёз мяне да іншай крамы. Ён мяне падвёз, я спыніў яго на палове дарогі і паказаў яму нож. Мы пачалі змагацца, ён спрабаваў вырваць у мяне нож. І ўсё. Я яго забіў», — расказаў 25-гадовы мужчына.
Па даных следства, ён напаў на Рамана Лягойду, каб скрасці ў яго грошы, здзейсніў забойства і потым выкраў 100 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 1100 даляраў), а цела загінулага ён пакінуў ля ўзбочыны дарогі недалёка ад садовага таварыства.
Частку скрадзеных грошай следчыя знайшлі падчас ператрусу ў здымнай кватэры падазраванага.
Чытайце таксама:
Акцёра са «Слова пацана» арыштавалі па справе аб забойстве 12-гадовай даўніны
У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя
У Падмаскоўі бацьку чатырох дзяцей забіла ў чарзе ў ваенкамат