34-гадовы Фёдар Кузьмін памёр сёння раніцай у шпіталі ў Люберцах ад траўмаў, несумяшчальных з жыццём.
Мужчына прыйшоў учора ў ваенкамат, каб стаць на ўлік па месцы рэгістрацыі, піша Mash.
Там сабралася немалая чарга такіх жа ваеннаабавязаных.
У нейкі момант з даху ўпала некалькі кавалкаў лёду проста на галовы людзям. Траўмы атрымалі чатыры чалавекі. Пасля агляду медыкаў усіх павезлі ў нейрахірургічнае аддзяленне. Двое з пацярпелых былі ў цяжкім стане.
У Фёдара Кузьміна дыягнаставалі разрыў печані і пералом рэбраў — з 6-га па 9-е. Адно з іх праткнула лёгкае, што выклікала моцны крывацёк, і сёння раніцай ён памёр.
Разам з ім у чарзе была жонка, якая таксама атрымала траўмы.
Дома ў пары засталося чацвёра дзяцей — 4, 7, 14 і 16 гадоў.
Каментары