Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач 

Што паглядзець на Новы год, калі няма жадання бачыць на экране Лукашэнку і Саладуху? Зрабілі падборку святочных беларускіх праграм.

31.12.2023 / 17:15

Скрыншот відэа на ютуб-канале «Женщины тяжёлого поведения»

Белсат

Калі раптам вы яшчэ не паспелі паглядзець серыял «Працэсы», то 31 снежня — добры дзень для таго, каб пад абсурдысцкую трагікамедыю Андрэя Кашперскага і Міхася Зуя падвесці свае вынікі года. Першы эпізод пакажуць у 16:55.

У 22:20 пачнецца «Жэстачайшы мульт» — гэта цыкл анімацыйных пародый на вядомыя савецкія і постсавецкія тэлепраграмы: «Из зала суда», «Здоровье», «Поле чудес», «Сельский час», «Очевидное невероятное», «Калыханка», «Клуб кинопутешественников», «В мире животных», «Человек и закон» ды іншыя.

У 22:50 пачнецца першая частка навагодняга канцэрта. У 23:50 прагучыць святочны зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў. Пасля 00:05 працягнецца навагодні канцэрт, які ў 01:05 зменіць навагодняе шоу ад «Белсата». У 02:05 пачнецца фільм-канцэрт «Народны альбом».

3 03:20 і да паловы на пятую ранку ў эфіры будзе «Чырвоны штраль» — канцэрт гурта «Крамбамбуля».

Годна

Падтрымліваць святочны настрой абяцае грамадская арганізацыя «Годна». У апошні дзень 2023 года а 19-й гадзіне па Мінску на яе ютуб-канале пачнецца навагодні выпуск. Абяцаюць шчырыя размовы з гасцямі, музыку, вясёлыя гульні і крыху рэфлексіі па сыходзячым годзе.

Вядучымі анлайн-свята стануць блогеры Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч. У госці да іх прыйдуць Мікіта Мелказёраў, вядучы ютуб-каналаў «Жыццё-маліна» і «Загляне сонца», гурт NaviBand, Наста Базар, ČORNABROVA — яна ж спявачка Паліна Дабравольская.

«З надыходзячым Новым годам, даражэнькія! Хай ён будзе разнастайным, цікавым, творчым, захапляльным, шчаслівым! А мы — каманда «Годна» — будзем разам з вамі, каб захапляцца Беларуссю, беларускамі і беларусамі, радаваць вас якасным кантэнтам! Заставайцеся з намі і з беларускай культурай, наперадзе ўсё самае цікавае!» — кажа Аліна Герашчанка, кіраўніца «Годна».

«о(б)суждаем»: Christmas edition

Сямнацаты выпуск гумарыстычнага шоу «о(б)суждаем» вядучыя Ваня Прус і Глеб Сямёнаў зрабілі святочным. Яны вырашылі падвесці вынікі года і раздаць званні і тытулы — а заадно і ўручыць залатыя оскараўскія статуэткі «мэйд ін чайна» (узнагарода, дарэчы, дасталася і «Нашай Ніве» — за член Гайдукевіча).

Лёгка, смешна і ненапружна. Мабыць, якраз тое, што патрэбна напрыканцы даволі цяжкага года.

Калядны кватэрнік у Марго Ляўчук

 Маргарыта Ляўчук і Аляксандр Памідораў

Калі вы не паспелі паглядзець кватэрнік опернай дзівы Маргарыты Ляўчук на Каляды, цяпер самы час.

У выпуску — NAVIBAND, KOOB, Сяржук Доўгушаў, гурт мужчынскіх спеваў «Kasary», Пятро Клюеў, Аляксандр Памідораў, піяніст Кірыл Кедук, Алена ЖалудOk і Георгій Дабро.

«Прэм’ера шасці новых песень! Сучасныя аранжыроўкі вядомых і традыцыйных песень, аўтарскія творы, круты вайб, жарты і святочны настрой, суперскія вобразы артыстаў — гэта трэба бачыць!» — абяцае каманда кватэрніка.

Слухаць і спампаваць песні з кватэрніка можна тут.

Новы год з «Обычным утром»

Усе песні з навагодніх эфіраў «Обычного утра» сабралі ў адно відэа.

«Атрымлівайце асалоду ад акустычных версій любімых песень J:МОРС, NAVIBAND і Лявона Вольскага, а таксама аўтарскіх твораў Дзяніса Дудзінскага», — анансуе канал.

Аліўе-батл ад Халезіна

Навагодні выпуск кулінарнага шоу «Ператрэм». За святочным сталом рэжысёр Мікалай Халезін сабраў сваіх сяброў і зладзіў аліўе-батл двух рэцэптаў: французскага (арыгінальнага) і савецкага. Які варыянт аказаўся смачнейшы?

У гасцях вядучыя Дзяніс Дудзінскі і Каця Раецкая, салісты гурта NAVIBAND Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук.

«Женщины тяжёлого поведения»

Гэта спецыяльны выпуск жаночага шоу, прысвечаны Новаму году і старым прававым звычкам, якія не хочацца браць з сабой у надыходзячы год.

За навагоднім сталом сустрэнуцца смелыя жанчыны, якія аднойчы вырашыліся ўзяць жыццё ў свае рукі, абараняць сваё, выбіраць сябе і заўжды адстойваць свае інтарэсы. Аўтаркі шоу — Марына Ментусава, Кацярына Раецкая і Настасся Карасёва. А ў госці прыйдуць Таісія Бекбулатава (заснавальніца незалежных выданняў «Холад» і «Коса», адна са 100 самых уплывовых і натхняльных жанчын свету 2022 года па версіі «Бі-бі-сі»), Рэната Немліхер (гештальт-тэрапеўтка) і Заліна Маршанкулава (журналістка, феміністка, аўтарка telegram-канала «Жаночая ўлада»).

Прыемны бонус: усе карысныя парады з выпуску ўжо сабраны ў зручны чэк-ліст, які можна спампаваць, каб потым выкарыстоўваць яго ў складаных жыццёвых сітуацыях.

Ток са Святланай Ціханоўскай

Ну і вядома, новы «Ток» са Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім спалучэнне прыватнага і грамадска важнага. Адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама Аляксею і Юліі Навальным. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі. Абсалютна вартая праграма.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:25 — як сустракае Новы год

02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию»

02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе

04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх

06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску

07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе

10:23 — як перамагла свой галоўны страх

14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь

17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага

18:58 — жыццё — турма?

24:11 — дзе прастора свабоды

25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе

27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»

27:55 — чаму не звальняе Франка Вячорку

29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята

33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў

34:30 — «Адпусці людзей, не будзь баязліўцам»

36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі

38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі

41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць

43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь

44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім

48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько

51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка

52:17 — каго прызначыць на замену Азараву

53:17 — пра раскол у «Байполе»

54:52 — што новага адкрыла пра Латушку

56:33 — пра «план Пракоп'ева»

1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок

1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены

1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці

1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай

1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі

1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкала

1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»

1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі

1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя

1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы

1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе

1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні

1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы

1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы

1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі

1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай

1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным

1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе

1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м

1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі

1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве

1:52:08 — чалавек года

1:52:50 — што б сказала палітвязням

1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі

1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку

1:56:53 — зычэнні беларусам у новым годзе

Чытайце таксама:

Выйшаў беларускі серыял «Працэсы». Расказваем, чаго чакаць

Тыктокерка-асветніца Ліза Ветрава: Я імкнулася зруйнаваць стэрэатып, што вывучэнне беларускай мовы — складаная і нудная справа

Маргарыта Ляўчук запрашае на калядны кватэрнік. Далучыцца можна анлайн

Nashaniva.com