Памёр Аляксандр Дамарацкі

Яму было 74 гады.

29.12.2023 / 13:57

Памёр вядомы савецкі і беларускі тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі. Пра гэта тэлеканалу АНТ паведаміла сям'я журналіста.

Дамарацкі працаваў на тэлебачанні з 1972 года, спачатку вёў навіны, потым культурніцкія праграмы: «Святло далёкай зоркі», «Проста праграма» і інш.

«Любіў выязджаць на здымкі. Наогул праца была проста касмічная ў параўнанні з сённяшнімі магчымасцямі ТБ. Уявіце, мы рабілі тое, што і сённяшнія журналісты: аператыўна збіралі і падавалі інфармацыю, сачылі за кожнай падзеяй, але пры якіх тэхнічных умовах! Плёнка — чорна-белы негатыў, трэба было паўтары гадзіны чакаць, пакуль яна выйдзе ў эфір, манціравалі ўручную спецыяльным прэсам, клеілі…», — распавядаў ён.

Чытайце таксама:

Памёр Сяргей Чырык

Памёр Валерый Бурэнь

Памёр Алег Сполан

Nashaniva.com