Закрываецца «Карона» на Інстытуце культуры
Яна прапрацавала там амаль восем гадоў.
26.12.2023 / 13:20
На Чкалаўскім закрываецца супермаркет гандлёвай сеткі «Карона». Ён працаваў у ГЦ «Мост» ля Інстытута Культуры з 2016 года. Адрас: Магілёўская 2/1. Плошча гэтай «Кароны» — 583 квадраты, піша Blizko.by.
Аб'ява аб закрыцці вісіць на гандлёвым аб'екце. Дата закрыцця — 4 студзеня.
Сеткай «Карона» кіруе кампанія «Тытунь-Інвест». У 2022 годзе яна купіла: ГЦ «Е-сіці» ў Лошыцы ў Мінску, плошчы ў «Е-сіці» ў Магілёве, краму «Марцін» у Брэсце, а таксама гатэль на Зыбіцкай і гатэль у Лебядзіным. У сукупнасці ўсё каштавала 48,5 мільёна даляраў.
Разам з тым гіпермаркет ProStore на Каменнагорскай, 3 закрываецца ў пачатку года. І на яго месцы з'явіцца «Карона».
Чытайце таксама:
«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса