«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула». На паркоўцы ў Гродне згарэлі адразу некалькі легкавікоў

Увечары ў чацвер на адной з парковак у раёне вуліц Таўлая і Малышчынскай ў Гродне загарэліся адразу некалькі машын, піша Newgrodno.by.

21.12.2023 / 22:25

«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула. Полымя ахапіла яе цалкам. Тут жа агонь перакінуўся на суседнюю машыну», — расказалі выданню відавочцы.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, хутка патушылі агонь, але машыны ўжо да таго часу згарэлі, ад іх засталіся толькі металічныя каркасы.

Прычына пажару цяпер высвятляецца, а таксама правяраецца, ці не пашкодзіў агонь іншыя машыны. На гэтай паркоўцы яны стаялі вельмі шчыльна адна да адной.

Чытайце таксама:

У Мінску дзевяцігадовую дзяўчынку заціснула дзвярыма аўтобуса

У Магілёве жанчына вырашыла паглядзець на прыбіранне снегу — і трапіла ў бальніцу

Аўтобус «Варшава — Гродна» ўначы ўрэзаўся ў паліцэйскую і пажарную машыны каля Беластока

Nashaniva.com