«Мы не пара, але амаль». Трэнер «ПСЖ» двухсэнсоўна выказаўся пра адносіны з Кіліянам Мбапэ
Сёння форварду парыжскага клуба і зборнай Францыі споўнілася 25 гадоў.
20.12.2023 / 14:05
Кіліян Мбапэ і Луіс Энрыке. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image
Луіс Энрыке вядомы сваімі незвычайнымі заявамі на прэс-канферэнцыях. Цяпер настаўнік «ПСЖ» у сваім стылі распавёў пра свае адносіны з французскім форвардам Кіліянам Мбапэ, піша football.by.
Энрыке з'яўляецца галоўным трэнерам чэмпіёнаў Францыі з пачатку гэтага сезона. На старце сезона іспанец вывеў Мбапэ са складу, бо той не хацеў працягваць кантракт. Французскія СМІ рэгулярна паведамляюць пра непаразуменні паміж гульцом і трэнерам.
«У мяне выдатныя адносіны з Mбапэ. Мы не пара, але амаль. Галоўным чынам таму, што ён гэтага не хоча», — іранізаваў Луіс Энрыке на прэс-канферэнцыі.
Ён дадаў, што «вельмі блізкі» з большасцю гульцоў ПСЖ.
«Ён вельмі пазітыўны футбаліст, заўсёды ўсміхаецца і жартуе. Я ў захапленні ад яго, але не толькі ад яго, ад усіх маіх гульцоў», — дадаў трэнер.
У гэтым сезоне Мбапэ застаецца лідарам нападаў «ПСЖ». 25-гадовы футбаліст забіў 19 галоў у 21 матчы.
Парыжане на гэты момант займаюць першае месца ў турнірнай табліцы Лігі 1.
Чытайце таксама:
«Інтэр» — «Атлетыка», «Порту» — «Арсенал» — лёсаванне Лігі чэмпіёнаў
Гэты еўрапейскі клуб адзіны, хто выйграў усе матчы нацыянальнага чэмпіянату ў сезоне 2023/2024
Матч англійскай прэм'ер-лігі адмянілі з-за праблем са здароўем капітана адной з камандаў