Яшчэ адзін прысуд за фінансаванне палка Каліноўскага. Пяць гадоў калоніі за 1200 рублёў данатаў

Мінскі абласны суд вынес прысуд па справе за фінансаванне палка Каліноўскага.

19.12.2023 / 11:11

Абвінавачванне было выстаўлена па ч. 2 арт 361-3 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці па вярбоўцы, навучанні, іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях).

З паведамлення пракуратуры аб вынесеным прысудзе вынікае, што абвінавачаны адправіў на адрас палка 10 банкаўскіх пераводаў на суму большую за 1200 рублёў.

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны або апратэставаны.

«Вясна» паведамляе, што размова ідзе пра 31-гадовага Чэслава Канановіча. 

Чытайце таксама:

У Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара і служыцеля царквы

Віцябчук абразіў у судзе памочніцу пракурора — і атрымаў дадатковыя 2,5 года зняволення

На БТ расказалі сваю версію, чаму затрымалі магілёўца, які вярнуўся з-за мяжы

Nashaniva.com