Прайшлі аблавы ў некалькіх раёнах Магілёўшчыны
Паводле інфармацыі праваабарончага рэсурсу Mayday team, у канцы мінулага тыдня прайшла аблава сілавікоў на жыхароў Чэрыкаўскага, Горацкага і Дрыбінскага раёнаў.
18.12.2023 / 21:49
Праваабаронцам вядома як мінімум пра 7 выпадкаў затрымання, цалкам імаверна, што іх больш.
Папярэдне затрыманні былі звязаныя з «распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома, што трое чалавек абышліся штрафамі.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасці дронаў
У Мінску за акцыі 2020 года затрымалі 24-гадовага прыхільніка сусвету «Зорных войнаў» і страйкбола