«Ідзіце на фронт самі і памрыце самі». «Шлях дадому» апублікаваў зварот мабілізаванага да Пуціна

У канале «Шлях дадому» жонкі расійскіх вайскоўцаў апублікавалі зварот мужчыны, які прадстаўляецца Аляксандрам і сцвярджае, што ён мабілізаваны, служыць штурмавіком са студзеня, цяпер у адпачынку.

18.12.2023 / 12:48

На відэа ён распавядае пра дрэнны стан здароўя мабілізаваных, невыносныя ўмовах на фронце, а таксама пра тое, што ён і іншыя вайскоўцы хочуць заключэння міру і спынення вайны. 

«Уладзімір Уладзіміравіч, да чаго вы людзей давялі. У нас, расіян, не застаецца надзеі пад вашым кіраўніцтвам. Канчайце СВА, сядайце за стол перамоваў. Якія к чортавай маці «дэнацыфікацыя» і «дэмілітарызацыя»? Вы самі разумееце, пра што кажаце? Кожны раз, калі вы прамаўляеце гэтыя словы, людзі гінуць. Дайце нам жыць спакойна. Або ідзіце на фронт самі і памрыце самі», — дадаюць аўтары канала да відэа.

14 снежня прайшла першая з пачатку поўнамаштабнага ўварвання прамая лінія Пуціна. Паводле даследаванняў, самым чаканым ад расіян было пытанне, калі скончыцца вайна. Аднак падчас эфіру такога Пуціну не задавалі. 

«Шлях дадому» — рух сваякоў мабілізаваных расіян. Яны дамагаюцца вяртання сваіх блізкіх з фронту, але выступаюць яны не супраць так званай «СВА», а толькі супраць бестэрміновай мабілізацыі. Цяпер яны адчуваюць значны ціск расійскіх уладаў. 

У канцы лістапада жонкі і сваякі мабілізаваных у тэлеграм-канале «Шлях дадому» апублікавалі маніфест і петыцыю супраць бестэрміновай мабілізацыі.

Чытайце таксама:

«Я губляю маладосць, нашыя мужыкі губляюць жыцці». Жонкі расійскіх мабілізаваных надзяваюць белыя хусткі і працягваюць пратэсты

«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс

Тэлеграм-канал жонак мабілізаваных атрымаў плашку Fake пасля атакі прапагандыста Салаўёва і праўладнага сумнавядомага юрыста

Nashaniva.com