У Мінску за акцыі 2020 года затрымалі 24-гадовага прыхільніка сусвету «Зорных войнаў» і страйкбола
Сілавікі апублікавалі відэа затрымання мінчука за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. На камеру мужчына гаворыць, што ўдзельнічаў у мітынгах і дагэтуль не выдаліў фатаграфій у сацсетках.
18.12.2023 / 10:22
— Зарэгістраваўся ў плане «Перамога», хацеў перамен, але нічога не атрымалася, — кажа на камеру хлопец.
Паводле «Медыязоны», затрыманага клічуць Уладзіслаў Федаравіч. Ён захапляецца ролевымі гульнямі, удзельнічаў у сустрэчах прыхільнікаў сусвету «Зорных войнаў».
На відэа сілавікі паказваюць прадметы, падобныя да пісталета і гранаты. У сацсетках Федаровіча шмат фота з гульняў у страйкбол, і прадметы, які дэманструюць сілавікі, хутчэй за ўсё — страйкбольная амуніцыя.
Чытайце таксама:
У турме моцна пагоршыўся стан здароўя мастака Генадзя Драздова
На шклозаводзе «Нёман» пад Лідай зноў масавыя затрыманні. Ужо трэці раз за паўгода