У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла

У Бабруйску прыступілі да зносу старога корпуса бальніцы, які ўпрыгожвала мазаіка беларускага мастака Сямёна Абрамава. Нягледзячы на пратэсты гараджан, якія хацелі выратаваць культурную спадчыну, твор мастацтва ўсё адно пайшоў пад знос.

15.12.2023 / 17:35

Скрыншот з відэа

Каментары з гэтай нагоды ў сацсетках поўныя шкадавання і абурэння. Стваральнік мазаікі таксама шкадуе аб страце гэтага твора мастацтва. Але ён прызнае, што захаваць працу — зняць яе, перанесці ў іншае месца — было б вельмі дорага.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ПРО БОБРУЙСК | ВЕЧЕРНИЙ БОБРУЙСК (@probobruisk)

Калі з'явілася навіна пра знос корпуса, беларусы стварылі петыцыю, каб спыніць знішчэнне мазаікі. У петыцыі прапаноўвалі перанесці мазаічнае палатно на іншае месца або ў музейныя фонды.

«Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэння твораў мастацтва, бо гэта па прамым вызначэнні з'яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!» — пісалі стваральнікі петыцыі.

Міністэрства культуры дало на петыцыю адказ, у якім сказала, што «Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва… не рэгулюе пытання аб дэмантажы твораў мастацтва».

Ведамства накіравала ліст мясцовым органам улады, у чыю кампетэнцыю ўваходзяць рашэнні па рэканструкцыі гэтага твора мастацтва. І яны рашэнне прынялі.

Чытайце таксама:

Старшыня Саюза мастакоў расказаў, колькі творцаў з'ехала і чаму не зрабілі выставы пра падзеі 2020 года

У Наваполацку склалі першы каталог гарадскіх мазаік ФОТА

У Мінску разгадалі таямніцу знакамітай мазаікі. Вы ніколі не здагадаецеся, адкуль ідуць сляды

Nashaniva.com