Былога палітвязня Плескацэвіча зноў асудзілі
У Брэсцкім абласным судзе 11 снежня асудзілі былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча паводле ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксандру адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
14.12.2023 / 18:37
Аляксандр Плескацэвіч
Першы раз Аляксандра Плескацэвіча затрымалі восенню 2021 года за надпіс на слупе чырвона-белымі літарамі «Света, я вас кахаю», адрасаваны Святлане Ціханоўскай. Тады мужчыну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) на два гады «хіміі», а пазней перавялі адбываць тэрмін у калонію.
Свой тэрмін Аляксандр скончыў адбываць у лютым 2023 года. Пасля вызвалення мужчыну затрымалі па адміністрацыйнай справе. Яго асудзілі на 10 сутак за тое, што ён «у нявызначаны час з 16 да 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку».
Цяпер былога палітвязня абвінавацілі ў нанясенні «надпісаў нацысцкага характару» і свастыкі на сцены будынкаў у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёна. Пра падрабязнасці справы раней пісала «Берасцейская Вясна».
Чытайце таксама:
Завялі крымінальную справу за абразу памерлага міліцэйскага начальніка са Шчучына
За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука
Былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак