Завялі крымінальную справу за абразу памерлага міліцэйскага начальніка са Шчучына
Па інфармацыі выдання Hrodna Life, сілавікі пачалі затрымліваць людзей за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Той памёр на працоўным месцы.
14.12.2023 / 16:53
Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага. Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС затрымалі за абразлівыя каментары 42-гадовага мужчыну. Кажуць, што ў яго шэсць судзімасцяў, у тым ліку — за забойства.
Пры гэтым сілавікі адзначылі, што гэта не адзіны падобны каментар.
Пра смерць Сяргея Асавіка стала вядома 29 лістапада. Яму было 42 гады. У Шчучынскім РАУС ён працаваў намеснікам начальніка аддзела — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.
Вядома, што Асавіку стала дрэнна на працоўным месцы і дактары хуткай дапамогі не змаглі яго выратаваць.
Чытайце таксама:
За падтрымку Украіны і Палка Каліноўскага ў сацсетках затрымалі мінчука
Былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак