Сытны сняданак: бэйгель з ласосем і яйкам пашот

Пачаць насычаны падзеямі дзень з сытнага сняданка — значыць паклапаціцца пра поспех гэтага дня загадзя.

16.12.2023 / 07:57

Фота: Carlo A / Getty Images

Бэйгель — «пульхны» бублік, невялікі круглы хлебны выраб з дражджавога цеста з адтулінай у цэнтры. Папулярныя сёння ў сняданкавых меню бэйгелі падаюць з розным начыннем — ад яйка з беконам да тварагу з гароднінай і нутэлы.

Прапанаваны варыянт, бадай, адзін з самых сытных. Аднак калі вас чакае дзень, насычаны актыўнасцямі, — гэта тое, што трэба!

Спатрэбіцца:

Як прыгатаваць яйкі пашот

Людзі часта ядуць яйкі пашот у кавярнях, але вельмі рэдка гатуюць іх дома, бо гэта не надта звыклы для нас спосаб гатавання — хоць вынік атрымліваецца найсмачнейшы. Як жа гэта зрабіць?

Галоўная ўмова — яйкі павінны быць свежыя. Гэта сапраўды важны фактар, які вызначае поспех гатавання. Свежыя яйкі маюць больш цвёрды бялок, менш вадкасці і проста лепш захоўваюць сферычную форму.

  1. Давядзіце вялікую каструлю вады да кіпення, затым паменшыце агонь да мінімуму.
  2. Разбіце яйка ў дробнае сіта (над невялікай міскай) і прыбярыце вадкую частку бялку.
  3. Перакладзіце яйка ў невялікі кубак або міску.
  4. Дадайце ў рондаль адну сталовую лыжку воцату і размяшайце ваду такім чынам, каб стварыць варонку.
  5. Выліце яйка ў сярэдзіну варонкі і пастаўце таймер на 3 хвіліны.
  6. Калі яйка будзе гатова, дастаньце яго шумоўкай. Прамакніце папяровым ручніком, каб выдаліць лішнюю ваду, і адразу падавайце.

Іншыя складнікі:

  1. Падсмажце булачкі.
  2. Абярыце і разамніце авакада і намажце на булачкі, папярэдне апырснуўшы іх лімонным сокам.
  3. Выкладзіце кавалачкі вэнджанага ласося на пасту з авакада і пакладзіце зверху яйкі-пашот. Перад падачай пасыпце перцам.

 

Чытайце таксама:

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Рэцэпт сняданка ад шэф-кухара: бутэры з яйкам і зялёнай цыбуляй

Рэцэпт на выходныя: сытная фрытата 

Фалафель: вы думаеце, што гэта складана — ані!

Nashaniva.com