У Аргенціне дэвальвуюць афіцыйны курс песа больш чым удвая
Улады Аргенціны дэвальвуюць афіцыйны курс да 800 песа за даляр. Да дэвальвацыі за $1 па афіцыйным курсе давалі каля 365 песа. Але рэальны курс — 1100 песа за даляр.
13.12.2023 / 11:36
21 лютага курс песа да асноўных валют (рэал — грашовая адзінка Бразіліі) быў такі. За тры тыдні песа яшчэ больш дэвальваваўся. Фота: Natacha Pisarenko / AP
Міністр эканомікі Луіс Капута ў тэлезвароце заявіў, што дэвальвацыя будзе балючай у кароткатэрміновай перспектыве, але неабходна для скарачэння бюджэтнага дэфіцыту і зніжэння трохзначнай інфляцыі: «Мэта ў тым, каб проста пазбегнуць катастрофы і вярнуць эканоміку ў патрэбнае рэчышча», піша РБК
У Аргенціне дзейнічаюць валютныя абмежаванні, з-за чаго дзяржавай адначасова фіксуецца некалькі курсаў песа для розных катэгорый карыстальнікаў і паміж сабой гэтыя курсы моцна адрозніваюцца.
Рэальны курс даляра на чорным рынку — 1100 песа.
У нядзелю адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта Хаўера Мілея. Падчас яе Мілей заявіў, што краіну чакаюць жорсткія меры эканоміі.
«На жаль, я павінен вам зноў сказаць: грошай няма. Галоўнае — у захадаў эканоміі няма альтэрнатывы і няма альтэрнатывы шокавай тэрапіі. Мы ведаем, што ў кароткай перспектыве сітуацыя пагоршыцца. Але потым мы ўбачым плён нашых намаганняў», — заявіў ён.
Чытайце таксама:
Новы прэзідэнт Аргенціны пачаў кіраванне краінай са словаў «Грошай няма»