У Чэхіі прапанавалі «крывавыя» варыянты формы для выступлення беларусаў і расіян на Алімпіядзе

Міжнародны алімпійскі камітэт 8 снежня вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе і пры выкананні шэрагу важных умоў. Але гэтае рашэнне спадабалася далёка не ўсім.

09.12.2023 / 23:20

Чэшскае выданне Reflex, даведаўшыся пра гэта рашэнне МАК, выпусціла артыкул, у якой яно падвяргаецца жорсткай крытыцы.

У матэрыяле сярод іншага адзначаецца, што многія ўкраінцы не змогуць удзельнічаць у гульнях проста таму, што яны былі забітыя расійскімі акупантамі.

У сувязі з гэтым пры дапамозе нейрасеткі супрацоўнікі выдання згенеравалі адмысловую форму для «нейтральных» беларусаў і расіян і прапануюць на гульнях у Парыжы выступаць у ёй.

Чытайце таксама:

Выступ Азаранка і Сабаленка на Алімпіядзе-2024 пад пагрозай: паводле правілаў алімпійскага адбору яны ў Парыж не трапляюць

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў

Nashaniva.com