Спорт1313

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе.

Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

«Выканаўчая рада Міжнароднага алімпійскага камітэта пастанавіла, што індывідуальныя нейтральныя спартсмены, <…> будуць мець права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 года <…>. Індывідуальныя нейтральныя спартсмены — гэта спартсмены з расійскім ці беларускім пашпартам», — гаворыцца ў паведамленні МАК.

На Алімпійскіх гульнях будзе забаронена любая сімволіка, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй, а спартсмены будуць выступаць у форме нейтральных колераў.

Акрамя таго, на гульнях не змогуць выступіць спартоўцы, афіляваныя з расійскімі і беларускімі сілавымі структурамі, а таксама тыя, хто быў заўважаны ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На гульнях не будзе афіцыйных дэлегацый Беларусі і Расіі. 

На гэты момант допуск да Алімпіяды маюць тры спартсмены з Беларусі і восем — з Расіі. У шматлікіх відах адбор ужо завершаны.

Каментары13

  • Руслан
    08.12.2023
    Все спортсмены-путинисты и спортсмены-лукашисты приедут в Париж. И уж тем более - спортсмены-молчуны, которые боятся высказаться. И потом все они, в обнимку со своими вождями, будут смеяться над слабоумными или продажными чиновниками МОК.
  • Андрусь
    08.12.2023
    Сэнс не ў сімволіцы. Сэнс у тым, што за падтрымку гвалту варта несці пакаранне. А гвалт быў і ёсць не толькі падчас расійскай агрэсіі ва Украіне, але і ад рэжыму лукашэнкі да свайго народу. Рэжым падзяліў спартоўцаў на тых, хто падтрымаў гвалт, і тых хто выступіў супраць гвалту. І вось тых, хто выступіў супраць гвалту, рэжым выкінуў са складу "беларускіх спартоўцаў". А тыя, хто гвалт падтрымаў - яны цяпер лічацца "беларускімі спартоўцамі" - спартоўцамі, якія прадстаўляюць афіцыйную Рэспубліку Беларусь. Вельмі кепска, што МАК не разумее, што дапускаючы іх да спаборніцтваў такога высокага ўзроўню, яны спрыяюць беспакаранасці за падтрымку гвалту. 
    Ну і вельмі скрушна, што ў міжнародных органах забыліся пра трагедыю Белаарусі і маюць на ўвазе толькі вайну ва Украіне ды разглядаюць лукашыстаў толькі праз украінскую прызму.    
  • No
    08.12.2023
    Вялізарная ганьба.

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян7

У Маскве фекаліямі загадзілі лесвічную пляцоўку імавернай палюбоўніцы Пуціна14

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць18

З'явіліся ФОТЫ з захопленага прэзідэнцкага палаца ў Дамаску19

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай1

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме15

У Дамаску павалілі галоўны помнік дыктатару Хафэзу Асаду5

Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых і заклікаў Пуціна «спыніць вар’яцтва»6

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Галоўнае
Усе навіны →